Навіны

Прэзентацыя рамана “Беларускі палкоўнік” у бібліятэцы №10 г. Мінска

29.11.2018 У бібліятэцы №10 г. Мінска пры падтрымцы кампаніі “Будзьма Беларусамі” адбылася чарговая прэзентацыя рамана Яўгена Зубовіча “Беларускі палкоўнік”. На сустрэчы прысутнічалі школьнікі старэйшых класаў, выкладчыкі, супрацоўнікі бібліятэкі. Гледачы жыва ўдзельнічалі ў розных частках презентацыі: віктарыне, гульні ў словы аб прадметах эпохі 17 стагоддзя. Пад час віктарыны і гульні гледачоў чакалі розныя прызы. Дынаміку мерапрыемству надалі таксама тэатральная пастанова і рыцарскія баі. У гледачоў былі магчымасьці даведацца больш пра асобу аўтара і раман “Беларускі палкоўнік”. Адбылося знаёмства з беларускім нацыянальным інструментам “дуда”, на якім аўтарам быў выкананы сярэднявечны музычны твор. Панавала добрая атмасфера, якая дапамагла гледачам адчуць дух 17 стагоддзя і дакрануцца да цікавай і шматграннай

гісторыі Беларусі.

image description
Яўген Зубовіч

Беларускі палкоўнік