Анатацыя

Яўген Зубовіч
Нарадзіўся ў Чавусах на Магілёўшчыне ў 1984 г. Скончыў БДЭУ. Экскурсавод і гід-перакладчык. Аўтар краязнаўчых кніг пра Магілёўшчыну і паэтычнага зборніка “У небе сонца заходзіць самотна”. Жыве ў Мінску.
Прэмія Гедройца 2021
II частка рамана “Беларускі палкоўнік” намінавана на прэмію Гедройца ў гэтым годзе. №12 у сьпісе. https://www.facebook.com/giedroyc.by/

Усе кропкі продажу рамана “Беларускі палкоўнік”
Шаноўныя сябры! Зараз і першую і другую частку рамана “Беларускі палкоўнік” можна набыць у наступных месцах: Мінск: Светач, Цэнтральная кнігарня, Далеч, Кніжная скарбонка, Кнігі, Акадэмкніга, Кнігарня Логвінаў, Гандлёвы цэнтр “Купалаўскі” Магілёў: Букініст, Раніца, Думка, Мір, Світанак, павільён 90( атрыум), крама #3 Бабруйск: Твая кнігарня, Сьветач Віцебск: Глобус, Кніжная зорка, Кнігі Гародня: Раніца, Кругазор Берасьце: Дружба […]

Прэзентацыя ў царкве “Ян прадвеснік”
19.02.2020 у царкве “Ян прадвеснік” адбылася прэзентацыя ІІ кнігі рамана “Беларускі палкоўнік”. Пад час прэзентацыі, госьці убачылі тэматычныя сцэнічныя пастаноўкі, паглыбіліся ў гістарычны кантэкст раману, прынялі ўдзел у віктарыне, паслухалі беларускую старажытную музыку, змаглі патанчыць, а таксама пабываць ў ролі аўтараў і прадставіць варыянт працягу аднаго з эпіздаў ІІ чатскі раману “Беларускі палкоўнік”. Пасьля прэзентацыі […]
Апісанне
Выйшаў першы беларускамоўны раман пра “крывавы патоп” XVII ст — “Беларускі палкоўнік”
Сярэдзіна XVII ст. Украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі падаўся пад “высокую руку” маскоўскага цара, спадзеючыся такім чынам захаваць сваю дзяржаву. Масква адразу абвясціла вайну Рэчы Паспалітай, прагнучы разам з Украінай далучыць і Вялікае Княства Літоўскае. Цар Аляксей Міхайлавіч пачаў пошукі “беларускага Хмяльніцкага”. І знайшоў яго з дапамогай украінцаў. Гэты чалавек – магілёўскі шляхціц Канстанцін Паклонскі. Ён не любіць парадкі, якія пануюць у Літве, не давярае сваёй дзяржаве і лічыць, што ў ВКЛ уціскаюць праваслаўных. Яго мэта – аднавіць свабоду сумлення і выратаваць край ад знішчэння ў віхуры вайны, што імкліва набліжаецца да яго роднага Магілёва. Усё гэта прыводзіць Паклонскага ў стан Хмяльніцкага, які і рэкамендуе маладога шляхціца Аляксею Міхайлавічу. Рускі цар надаў Паклонскаму званне палкоўніка з правам набіраць войска на ўсходзе Беларусі. Атрымаўшы палкоўніцкі пярнач і рэальную ўладу, Паклонскі пачаў уласную гульню, галоўная стаўка ў якой – стварэнне Беларускага палка, – вайсковай сілы незалежнай ні ад Хмяльніцкага, ні ад Аляксея Міхайлавіча. Даследуючы гэтую асобу, знакаміты гісторык Алег Латышонак адзначаў: “…Канстанцін Паклонскі. Ён першым выступіў як палітык-беларусін. Ён пазіцыянаваў сябе менавіта як беларускі палкаводзец. Рабіў нешта на ўзор войска Запарожскага, толькі на Магілёўшчыне. Палкоўнік Паклонскі, які сам сябе назваў беларускім палкоўнікам, першым хацеў стварыць аўтаномію, якая б называлася “Беларусь”. Першая частка рамана Яўгена Зубовіча “Беларускі палкоўнік” пабачыла свет у выдавецтве “Пазітыў-цэнтр”. Аўтар працуе ў жанры “прафесарскага рамана”. Максімальна захоўваючы рэальны гістарычны сюжэт, ён уводзіць чытача ў свет беларускай гісторыі. Кніга напісана проста і глыбока, займальна і прыгожа, з палітыкай, баямі, вялікім каханнем, духоўнымі пошукамі, расчараваннямі і перамогамі.Выявы
Вашай увазе некалькі выяваў з кнігі і вокладка

Хто такі Паклонскі?
Гістарычны жанр не назавеш новым і слаба распрацаваным у беларускай літаратуры. Уладзімір Караткевіч, Кастусь Тарасаў, Уладзімір Арлоў, Анатоль Бутэвіч, Вольга Іпатава, Леанід Дайнека, Людміла Рублеўская, Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка і многія іншыя зрабілі вельмі шмат для ўмацавання гістарычнай памяці беларусаў. Дзякуючы ім многія эпохі, постаці, падзеі перасталі быць абстракцыяй і “ажылі” на старонках гістарычных твораў. […]