8.02.2020 на Літаратурнай кавярні ЦІХ адбылася прэзэнтацыя рамана “Беларускі палкоўнік”. Апроч першай часткі была прэзэнтаваная і другая, якая літаральна некалькі дзён таму пабачыла сьвет. Гледачы змаглі пагрузіцца ў няпростую гістарычную атмасфэру 17 стагодзьдзя, паглядзець тэматычную замалёўку тэатра “Жывая гісторыя”, паслухаць гістарычную музыку (беларуская дуда, бубен і барабан), патанчыць, задаць пытаньні аўтару рамана, а таксама прыняць удзел у адмысловых віктарынах. Пераможцы атрымалі каштоўныя прызы. Напрыканцы адбылася аўтографсэсія.