image description

Беларускі палкоўнік

Гістарычны раман, які раскрывае драматычную панараму падзеяў сярэдзіны XVII ст. на ўсходзе Беларусі.

Анатацыя

Гістарычны раман “Беларускі палкоўнік” раскрывае драматычную панараму падзеяў сярэдзіны XVII ст. на ўсходзе Беларусі. Малады магілёўскі шляхціц Канстанцін Паклонскі, былы ротмістар войска Вялікага Княства Літоўскага, атрымлівае ліст з Запароскай сечы, які зьмяняе ўсё яго жыцьцё. Гэта кніга пра вернасьць і здраду, любоў да Бога, каханьне да дзяўчыны і складаныя жыцьцёвыя выклікі з якімі сутыкаюцца героі твора. У рамане прадстаўлены постаці вялікага літоўскага гетмана Януша Радзівіла, маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, украінскага гетмана Багдана Хмяльніцкага і іншых гістарычных асобаў. Першая частка рамана “Беларускі палкоўнік”.
image description
Яўген Зубовіч

Беларускі палкоўнік

image description
Аўтар

Яўген Зубовіч

Нарадзіўся ў Чавусах на Магілёўшчыне ў 1984 г. Скончыў БДЭУ. Экскурсавод і гід-перакладчык. Аўтар краязнаўчых кніг пра Магілёўшчыну і паэтычнага зборніка “У небе сонца заходзіць самотна”. Жыве ў Мінску.

Навіны

27чэрвеня

Учора адбылася прэзентацыя хрысьціянскага літаратурнага зборніка “Паходня”

26.06.2019 Адбылася прэзентацыя хрысьціянскага літаратурнага зборніка “Паходня”, ў якім знаходзіцца інтэрв’ю з аўтарам рамана “Беларускі палкоўнік” Яўгенам Зубовічам. https://novychas.by/kultura/pahodnja-perszy-hryscijanski-litaraturny-zborn

Падрабязней
27чэрвеня

Раман “Беларускі палкоўнік” у сьпісе намінантаў на Прэмію Гедройца

Раман “Беларускі палкоўнік” нумар 16 у сьпісе https://nn.by/?c=ar&i=232743  

Падрабязней
27чэрвеня

Інтэрв’ю на Радыё Свабоды

Я пазваніў Jauhen Zubovich і спытаў у яго, ці шмат журналістаў бралі ў яго інтэрвію пасьля вынікаў чытацкага галасаваньня за “Кнігу году”, дзе ён перамог. Ён мне шчыра прызнаўся, што пакуль ніхто не зьвяртаўся. Як мне падалося, гэта няправільна. Таму — знаёмцеся. Госьць «Інтэрвію тыдня» — Яўген Зубовіч, аўтар кнігі «Беларускі палкоўнік», якая перамагла на […]

Падрабязней

Апісанне

Выйшаў першы беларускамоўны раман пра “крывавы патоп” XVII ст — “Беларускі палкоўнік”

Сярэдзіна XVII ст. Украінскі гетман Багдан Хмяльніцкі падаўся пад “высокую руку” маскоўскага цара, спадзеючыся такім чынам захаваць сваю дзяржаву. Масква адразу абвясціла вайну Рэчы Паспалітай, прагнучы разам з Украінай далучыць і Вялікае Княства Літоўскае. Цар Аляксей Міхайлавіч пачаў пошукі “беларускага Хмяльніцкага”. І знайшоў яго з дапамогай украінцаў. Гэты чалавек – магілёўскі шляхціц Канстанцін Паклонскі. Ён не любіць парадкі, якія пануюць у Літве, не давярае сваёй дзяржаве і лічыць, што ў ВКЛ уціскаюць праваслаўных. Яго мэта – аднавіць свабоду сумлення і выратаваць край ад знішчэння ў віхуры вайны, што імкліва набліжаецца да яго роднага Магілёва. Усё гэта прыводзіць Паклонскага ў стан Хмяльніцкага, які і рэкамендуе маладога шляхціца Аляксею Міхайлавічу. Рускі цар надаў Паклонскаму званне палкоўніка з правам набіраць войска на ўсходзе Беларусі. Атрымаўшы палкоўніцкі пярнач і рэальную ўладу, Паклонскі пачаў уласную гульню, галоўная стаўка ў якой – стварэнне Беларускага палка, – вайсковай сілы незалежнай ні ад Хмяльніцкага, ні ад Аляксея Міхайлавіча. Даследуючы гэтую асобу, знакаміты гісторык Алег Латышонак адзначаў: “…Канстанцін Паклонскі. Ён першым выступіў як палітык-беларусін. Ён пазіцыянаваў сябе менавіта як беларускі палкаводзец. Рабіў нешта на ўзор войска Запарожскага, толькі на Магілёўшчыне. Палкоўнік Паклонскі, які сам сябе назваў беларускім палкоўнікам, першым хацеў стварыць аўтаномію, якая б называлася “Беларусь”. Першая частка рамана Яўгена Зубовіча “Беларускі палкоўнік” пабачыла свет у выдавецтве “Пазітыў-цэнтр”. Аўтар працуе ў жанры “прафесарскага рамана”. Максімальна захоўваючы рэальны гістарычны сюжэт, ён уводзіць чытача ў свет беларускай гісторыі. Кніга напісана проста і глыбока, займальна і прыгожа, з палітыкай, баямі, вялікім каханнем, духоўнымі пошукамі, расчараваннямі і перамогамі.

Выявы

Вашай увазе некалькі выяваў з кнігі і вокладка

Водгукі і рэцэнзіі

Хто такі Паклонскі?

Гістарычны жанр не назавеш новым і слаба распрацаваным у беларускай літаратуры. Уладзімір Караткевіч, Кастусь Тарасаў, Уладзімір Арлоў, Анатоль Бутэвіч, Вольга Іпатава, Леанід Дайнека, Людміла Рублеўская, Адам Мальдзіс, Кастусь Цвірка і многія іншыя зрабілі вельмі шмат для ўмацавання гістарычнай памяці беларусаў. Дзякуючы ім многія эпохі, постаці, падзеі перасталі быць абстракцыяй і “ажылі” на старонках гістарычных твораў. […]

Падрабязней